

LEAR - На стомленых крылах (2021)
Текст песни LEAR - На стомленых крылах (2021)
На стомленых крылах
Анёлы ляцяць у вырай
На стомленых крылах
На стомленых крылах
У краіне, якая ўскарміла
Спявала няшчыра ды міла
Жыццё праходзіла міма
Быць мілай мяне стаміла
Я не магу дыхаць наагул
Выхад адшукаць з ліха
Каб ачуняць крыху
На стомленых крылах
Анёлы ляцяць у вырай
Марылі з імі
Жыць у шчаслівай краіне
На стомленых крылах
Анёлы ляцяць у вырай
Ляцяць у вырай
У гэты апошні вечар
Анёлы злятаюць навечна
Каб проста застацца ў вершах
І песнях маіх недарэчных
Я не магу дыхаць наагул
Выхад адшукаць з ліха
Каб ачуняць крыху
На стомленых крылах
Анёлы ляцяць у вырай
Марылі з імі
Жыць у шчаслівай краіне
На стомленых крылах
Анёлы ляцяць у вырай
Ляцяць у вырай
Што з намі? Што з імі?
Што з вамі? Хто мы?
Што з намі? Што з імі?
Што з вамі? Хто мы?